top of page
10.jpg

Мяне завуць Ігар Кулікоў. Я паэт

і перакладчык. Закончыў філфак БДУ (рамана-германскае аддзяленьне, ангель-ская філалогія) у 2010 годзе. Працую пераважна з санскрытам і ангельскай, крыху зь іншымі мовамі .

 

Жыву невядомасьцю, дыхаю спадцішка, углядаюся ў нетутэйшую далечыню.

Падтрымаць маю творчасьць можна падпісаўшыся на мой патрэон.

жар-птах
  • Facebook
  • Instagram
  • Patreon

Замест жыцьцярысу

я той хто сьпіць на вышыні дзявятага паверха

я той хто сочыць за чаінкамі ў празрыстым кубку

я той хто на плячах сваіх зьбірае перхаць

я той хто з тэлефона не здымае трубку

я той хто езьдзіць на работу пад зямлёю

я той хто ўвечары адкідвае шмат ценяў

я той хто ходзіць ноччу гаварыць з ракою

я той хто фарбу злушчвае з пад’езных сьценаў

я той хто кожны дзень стаіць па ежу ў краме

я той хто слухае купаньне ветру ў вецьці

я той хто адбіваецца у лужах пад нагамі

я той хто зьнікне ў падваротні сьмерці

я той хто насяляе спальныя раёны

я той хто не знаходзіць сабе месца

я той хто углядаецца у змрок аконны

я той хто хоча зоркамі сагрэцца

© 2026 Ігар Кулікоў. Powered and secured by Wix
bottom of page